Беларускія цыгарэты амаль на 2 млн долараў затрымалі ў Польшчы

Партыю беларускіх цыгарэт амаль на 2 млн долараў затрымалі ў Польшчы, паведамляе аддзяленне польскай мытні ў Беластоку. Цыгарэты знаходзіліся ў латвійскім грузавіку.


Польскія мытнікі спынілі аўтамабіль для надгляду ў пункце пропуску Будзіска. Па дакументах, грузавік павінен быў перавозіць корм для жывёл, але супрацоўнікі мытні знайшлі там пачкі цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі, паведамляе TUT.BY.

Усяго ў грузавіку было 500 тысяч пачакаў цыгарэт на суму каля 7,5 млн злотых (каля 2 млн долараў). Калі б цыгарэты трапілі на чорны рынак, бюджэт Польшчы страціў бы блізу 3 млн долараў, паведамілі ў мытні.

Кіроўца грузавіка арыштаваны на тры месяцы, яму пагражае да 10 гадоў зняволення.

Нагадаем, на мінулым тыдні ў Польшчы затрымалі самую буйную ў гісторыі партыю кантрабандных цыгарэт з Беларусі. У трох кантэйнерах, якія прыбылі на цягніку, памежнікі і мытнікі знайшлі амаль 2,5 млн пачакаў нелегальных цыгарэт на амаль 37 млн злотых (гэта 8 мільёнаў еўра ці 9,7 млн долараў).



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: