Беларускія дарогі сёння: ямы з арматурай і раскіслае балота (шмат фота)

Фотаальбом сэрвісу «Нашы дарогі» папоўніўся новымі кадрамі з выявай беларускіх дарог: старых, дзіравых, з арматурай, брудных і раскіслых. Ехаць па такіх страшна і небяспечна, прайсці пешшу — немагчыма, распавядае TUT.BY.


Глыбінка Віцебскай вобласці, Талачынскі раён, вёска Гута. Па такой дарозе праедзе толькі трактар або пазадарожнік. Тут бы спаборніцтвы па джып-трыял праводзіць!

Гэтая дарога злучае Радашковічы і Аляхновічы. Паклалі яе ў савецкія часы з бетонных пліт. Зараз швы на іх разышліся, месцамі пліты ўздыбіліся, утварыліся ямы, праз якія бачная арматура. Дарожнікі даводзіць да розуму трасу не спяшаюцца, зрэдку латаюць яе, але гэтага хапае ненадоўга. Раней па ёй можна было ехаць з хуткасцю да 90 км / г, цяпер знак змянілі на 70. Што далей, можа 40?

Так выглядае ўезд у двор дома № 78 па вуліцы Кіжаватава ў Мінску.

Мінскі раён, вёска Ліпавая Калода, Бруснічная вуліца. На жаль, пасля прыгожай зімы даводзіцца расплачвацца такімі дарогамі. У канцы сакавіка тут нават камунальны смеццявоз затрымаўся.

Гомельская вобласць, Рэчыца, вуліцы Сенькіна і Працоўная. Год таму фотаздымак гэтага «праклятага месца» быў на «Дошцы ганьбы». Людзі паведамлялі, што за апошнія гады работнікі ЖКГ разоў пяць адкопвалі і закопвалі яму, каб адрамантаваць трубы. Што на гэтым месцы сёння-відаць на фота.

— Было напісана некалькі зваротаў у Рэчыцкі ЖКГ намесніку старшыні выканкама, тэлефанавалі ў ЖКГ Дадонаву. Апошні адказаў, што заасфальтуюць дарогу каля люка. Але ўжо 6 месяцаў ляжыць стары асфальт і нічога не зроблена, — паведаміў чытач.

Пухавіцкі раён, Перажырскі сельсавет, вёска Рыбцы. Па такім брудным месіву праехаць проста немагчыма.

Гродзенскі раён, вёска Сіўкава, вуліца Лясная. Мясцовыя жыхары паведамілі, што ўлады ім адказалі, маўляў, грунт раслінны знялі, а пясок скончыўся.

Мінскі раён, Гаранскі сельсавет, вёска Вішнёўка. Стан дарогі такі, што людзі не могуць праехаць да сваіх хат. Здарся што, так хуткая дапамога або пажарная машына не праедзе да дамоў. Мясцовыя звярталіся з заяўкамі ў 115.by больш за тры тыдні таму, на жаль, да гэтага часу нічога не прадпрынята.

Мінская вобласць, Дзяржынскі раён, вёска Зарэчнае. Усяго за 20 км ад Мінска такая дарога. Мясцовы жыхар, які даслаў гэтае фота, паведаміў, што ў яго сям'і трое дзяцей, а сам ён працуе ў дзіцячай інфекцыйнай бальніцы і пастаянна спазняецца на працу — захрасае на машыне ў гэтым балоце. Дзяржынская ЖКГ ніяк не рэагуе на гэтую праблему.

Гомельская вобласць, Жыткавічы, вуліца Свабоды. Дарога поўнасцю разбіта, ямы глыбінёй 10 см.

— Рамантаваць не збіраюцца, у лепшым выпадку пусцяць грэйдэр, каб на пару дзён прысыпаць ямы пылам, — піша чытач.

Мінскі раён, Лугаваслабодскі сельсавет, вёска Яфімава. Такая «цывілізацыя» усяго ў 12 км ад сталіцы.

 

Мінскі раён, вёска Дубкі (гэта побач з Гатава). Дарога ператварылася ў кашу з бруду. Людзям складана праехаць да сваіх дамоў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: