Беларускія футбалісты прайгралі зборнай Эстоніі і апусціліся на апошняе месца ў кваліфікацыі ЧС-2022

Гэта шостая параза запар у беларускай зборнай.
Футбольная зборная Беларусі 8 кастрычніка сустракалася з камандай Эстоніі ў чарговым матчы адборачнага турніра чэмпіянату свету-2022. Гульня праходзіла ў Таліне і прынесла поспех гаспадарам поля — 2:0.

Гэта ўжо шостая параза беларусаў запар, цяпер наша зборная апусцілася на апошняе месца ў адборачнай групе.

Напрыканцы кваліфікацыі зборнай Беларусі засталося правесці дзве гульні. 11 кастрычніка — у Казані з чэхамі, і 13 лістапада — у гасцях з Уэльсам.

Група «E»: Бельгія — 16 балаў (6 матчаў), Чэхія — 7 (5), Уэльс — 7 (4), Эстонія — 4 (5), Беларусь — 3 (6).

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: