Беларускія кібер-партызаны атакуюць? Збоі ў АРІПе, на сайце Гомельскай ГПП, БЕЛТА папярэджана

Такім чынам хакерская спольнасць рэагуе на масавыя рэпрэсіі ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў.
Раніцай 14 верасня сайт Гомельскай Гандлёва-прамысловай палаты выглядаў не так як звычайна. Ён быў з прывітаннем. Мяркуючы па размешчаным тэксце, яго перадалі кібер-партызаны.

На сайт таксама быў устаўлены відэаролік з песняй Віктара Цоя «Перамен» — менавіта яна стала гімнам пратэстаў, якія пачаліся ў Беларусі яшчэ падчас прэзідэнцкай кампаніі. Над ролікам красаваўся бел-чырвона-белы сцяг.

Цяпер сайт недаступны — ён адключаны адміністратарам сервера.

Таксама паведамляецца пра частковы збой працы сайта Міністэрства па падатках і зборах: асабісты кабінет не працуе, як і электронны лічбавы подпіс. Тым часам у ведамстве заявілі, што сайт працуе ў штатным рэжыме. Факт Кібератакі на сайт МПЗ у ведамстве не пацвердзілі і не абверглі.

Апроч таго назіраюцца збоі ў працы плацёжнай сістэмы АРІП (не праходзяць плацяжы з іншых банкаў).

Таксама кібер-партызаны заявілі, што калі цягам 24 гадзін не выпусцяць усіх палітвязняў і затрыманых пратэстоўцаў, у краіне пачнецца падача інфармацыі і прапаганды з іх рукі. Паведамленне падмацаванае скрыншотам сайта дзяржаўнага інфармагенцтва БЕЛТА.

Нагадаем, напярэдадні Маршу герояў тэлеграм-суполка, якая называе сябе кібер-парызанамі, апублікавала наступнае паведамленне: калі 13.09.2020 года затрымаюць хаця б аднаго пратэстоўца, то Беларусь забудзе, што такое падаткі да таго моманту, пакуль арышты не спыняцца і Лукашэнка не пакіне свой пост.





Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: