Беларускія натарыусы 2 ліпеня правядуць бясплатныя кансультацыі

Удзел у акцыі па бясплатным прававым кансультаванні, прысвечанай Дню Незалежнасці 76-годдзю вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прымуць усе натарыяльныя канторы і бюро краіны, паведамляе Беларуская натарыяльная палата.
На працягу працоўнага дня можна атрымаць кансультацыю па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю натарыуса, у тым ліку афармлення спадчынных правоў, складання завяшчанняў, шлюбных дагавораў, адчужэння нерухомасці і здзяйснення выканаўчых надпісаў.

Кансультацыю спецыяліста таксама можна атрымаць па тэлефоне або з дапамогай месенджараў. Патэлефанаваўшы ў натарыяльную кантору або натарыяльнае бюро, можна ўзгадніць найбольш зручны фармат прадастаўлення кансультацыі, у тым ліку з дапамогай сродкаў відэасувязі.

Час працы натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, а таксама актуальныя кантактныя дадзеныя можна ўдакладніць на афіцыйным сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by ў раздзеле "Знайсці натарыуса".

Паводле interfax.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: