Беларускія спартсмены выйгралі толькі 7 медалёў на Паралімпіядзе. Гэта найгоршы вынік у гісторыі

Паводле плана беларуская зборная мусіла заваяваць у Токіа 10 узнагарод, але нешта зноў пайшло не так.
Ігар Бокій. Фота noc.by

Ігар Бокій. Фота noc.by

На сёлетніх Паралімпійскіх гульнях, якія праходзілі ў Токіа, беларускія спартсмены здабылі толькі 7 медалёў — пяць залатых, адзін сярэбраны і адзін бронзавы.

Узнагароды на рахунку трох атлетаў — плыўца Ігара Бокага (усе залатыя), таксама плыўца Ягора Шчалканава (срэбра) і Лізаветы Пятрэнкі (бронза), якая спаборнічала ў кіданні кап'я.

Гэта найгоршы вынік у гісторыі беларускага паралімпійскага руху. У Атланце-1996 нашы суайчыннікі выйгралі 13 узнагарод, у Сіднэі-2000 — 23, у Афінах-2004 — 29, у Пекіне-2008 — 13, у Лондане-2012 — 10, у Рыа-дэ-Жанейра-2016 — 10.

У агульным заліку Паралімпіяды ў Токіа беларуская каманда заняла 27 месца. Лепшымі па валавай здабычы медалёў сталі кітайцы (207), брытанцы (124) і амерыканцы (104).


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: