Беларускім студэнтам еўрапейскіх ВНУ забаронены ўезд у Беларусь

Пацвердзілася інфармацыя пра тое, што беларускім студэнтам еўрапейскіх ВНУ забаронены ўезд у краіну.
Учора ўвесь вечар паступалі паведамленні аб тым, што беларускія памежнікі адмаўляюцца пускаць у краіну студэнтаў, якія навучаюцца за мяжой. Афіцыйная прычына - эпідэмія. Пры гэтым, усе астатнія катэгорыі грамадзян могуць праязджаць без якіх-небудзь праблем, заварочваюць толькі студэнтаў.

Некалькі такіх гісторый распавёў сёння tut.by:

На беларускую мяжу студэнты прыехалі недзе ў 4-5 раніцы. Яны папярэдзілі памежнікаў, што студэнты, пасля чаго ў іх забралі пашпарты і студэнцкія білеты.

Праз нейкі час ім з рэчамі сказалі выйсці з аўтобуса. Аўтобус з астатнімі пасажырамі паехаў у Беларусь. Калі хлопцы сталі пытацца, у чым справа, ім адказалі: «Без каментароў».

«Не скажу, колькі яны так сядзелі, але ў нейкі момант на мяжу прыехаў аўтобус, які накіроўваўся з Мінска ў Варшаву. Памежнікі пасадзілі дзяцей на вольныя месцы і адправілі на польскую мяжу. Усе студэнты - непаўналетнія. Некалькім дзяўчынкам наогул па 15 гадоў. Хтосьці плакаў, хто-то без грошай, хтосьці ехаў у Беларусь за цёплым адзеннем».

Зразумела, ніякіх прававых падстаў для таго, каб не ўпускаць студэнтаў у краіну няма.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: