Беларусу, які ваяваў на баку «ДНР», у Чэхіі пагражае да 15 гадоў зняволення

 У 2014-2016 гадах беларус неаднаразова выязджаў на тэрыторыю самаабвешчанай ДНР, удзельнічаў у баях супраць украінскіх войскаў і пасля вяртаўся ў Чэхію. Летась ім зацікавіўся чэшскі Нацыянальны цэнтр па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю, піша «Еўрарадыё».

Ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Беларусу, які ваяваў на Данбасе на баку "ДНР", у Чэхіі пагражае да 15 гадоў зняволення. Яму выставілі абвінавачанне ў тэрарызме, інфармуе Руская служба Radio Praha. Вядома, што Аляксею Ф. 40 гадоў. Ён стала жыве ў Чэхіі, цяпер адбывае пакаранне за нанясенне цяжкай шкоды здароўю (дакумент пра вылучэнне абвінавачання па новай справе ён атрымаў проста ў турэмнай камеры). У 2014-2016 гадах беларус неаднаразова выязджаў на тэрыторыю самаабвешчанай ДНР, удзельнічаў у баях супраць украінскіх войскаў і пасля вяртаўся ў Чэхію. Летась ім зацікавіўся чэшскі Нацыянальны цэнтр па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю. А сёлета ў ліпені ў дачыненні мужчыны распачалі справу ў сувязі з яго ўдзелам ва ўзброеным канфлікце на Данбасе.

Паводле чэшскіх законаў, далучэнне да сепаратыстаў з'яўляецца злачынствам. Пра гэта нагадаў намеснік Вярхоўнага пракурора Чэхіі Адам Башны. Паводле яго слоў, "паводзіны асобаў, якія ваююць на баку паўстанцаў супраць законнай, прызнанай на міжнародным узроўні ўлады Украіны, павінна з юрыдычнай кропкі гледжання быць кваліфікавана толькі як злачынства".


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: