Беларусу пагражаюць 2 гады за знявагу польскага сцягу

Грамадзяніна Беларусі ў Варшаве абвінавацілі ў знявазе польскага сцяга.

Паводле падазрэння ў знявазе дзяржаўнага сцягу Польшчы ў Варшаве затрыманы 35-гадовы грамадзянін Беларусі.

Як сцвярджае варшаўская паліцыя, беларус зранку 14 жніўня выгульваў сабакаў на вуліцы, падышоў да абеліску салдатам Арміі Краёвай, узяў усталяваны там польскі сцяг і кінуў сабакам, затым стаптаў яго сам. Жанчына, якая пабачыла гэта, выклікала паліцыю.

Матывы мужчыны не раскрываюцца. Пракуратура ўжо выставіла яму абвінавачванне ў знявазе дзяржаўнага сцяга. Калі яго прызнаюць вінаватым, яму можа пагражаць абмежаванне волі або да году турмы ў Польшчы.

У Беларусі паводле аналагічнага абвінавачвання адносна беларускай дзяржаўнай сімволікі (дзяржаўныя герб, сцяг і гімн) могуць караць штрафам, грамадскімі работамі, папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, арыштам або абмежаваннем волі на тэрмін да году, але не пазбаўленнем волі ў турме.

www.radyjo.net


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: