Затрыманні, БЧБ-сцягі, салюты. Беларусы адзначаюць Дзень Волі (анлайн)

У Мінску і іншых гарадах людзі пачынаюць выходзіць на вуліцы. На вуліцах беларускай сталіцы ўжо раніцай з'явілася спецтэхніка. За тым, што адбываецца ў Мінску, сочыць «Свабода».


Дзень Волі ў 2018 годзе. Фота: Дзіяна Пінчук

21:18. У Мінску і іншых гарадах запускаюць фаервэркі

Увечары па ўсім Мінску запускаюць святочныя салюты. Таксама відавочцы знялі салюты ў іншых гарадах Беларусі: вядома прынамсі пра салюты ў Горадні, Ваўкавыску, Лідзе, Брылевічах.

21:15. Валанцёрам вядомыя прозвішчы 90 затрыманых на Дзень Волі

Ініцыятыва «Спісы затрыманых» дала звесткі па стане на 21 гадзіну.

21:05. Затрымалі 2 расійскіх журналістаў

У Мінску затрымалі двух расійскіх журналістаў: карэспандэнта «Коммерсанта» і фатографа «Известий».

20.59. Акцыя ў Сціклева, што пад Мінскам

20:58. Вечаровы марш у вайсковым гарадку ва Уруччы

20:37. У Брэсце ў неба запусцілі бел-чырвона-белы сцяг

20:30. Сярод затрыманых у Мінску — журналістка і вядомы траўматолаг-артапед

У спісах затрыманых з’явілася вядомая беларуская журналістка Наталля Хамутоўская. Усяго валанцёры паведамляюць прозвішчы ўжо 54 затрыманых. Таксама затрыманы лекар Рустам Айзатулін — траўматолаг-артапед, унікальны спецыяліст, які можа выконваць выключныя аперацыі для лячэння хворых дзяцей. Раней яго звольнілі з РНПЦ ТіА з-за грамадзянскай пазіцыі.

Тым часам брэсцкіх журналістаў Мілану Харытонаву і Алеся Леўчука адпусцілі з РУУСа. У іх забралі тэлефоны і апыталі ў межах справы па арт. 23.5 КаАП («Праца на замежнае СМІ без акрэдытацыі»). Пратакол правапарушэння яшчэ не складалі, ідзе праверка.

20:27. Затрыманні ў Мінску на фота і відэа

Агулам на гэты момант вядомыя прозвішчы 54 затрыманых. Толькі ў Партызанскае РУУС Мінску даставілі каля 20 чалавек.

20:11. Ля мэмарыяла Тарайкоўскаму з'явіліся белыя і чырвоныя кветкі

На месцы гібелі ў жніўні пратэстоўца Аляксандра Тарайкоўскага каля станцыі метро Пушкінская з'явіліся белыя і чырвоныя кветкі, нехта ўшанаваў памяць загінулага.


20:07. Нацыянальны сцяг у цэнтры Мінска


20:03. Затрыманых дзясяткі

Паводле звестак праваабарончага цэнтра «Вясна», да вечара 25 сакавіка па ўсёй Беларусі затрымалі каля 50 чалавек. Па стане на 20.00 канал «Списки задержанных» перадае імёны 41 затрыманага.

19:39. У Бабруйску затрымалі некалькі чалавек

На дадзены момант вядома, што ў Бабруйску затрыманыя Сяргей Бяляеў і Уладзімір Міхалап, таксама на скрыжаванні вуліц Мінскай і Спартакаўскай затрымалі дзвюх маладых жанчын, паведамляе «Бобруйск Online». На адной з цэнтральных вуліц горада дзяжурыць ДАІ.

19:36. Мінчукі працягваюць мірна святкаваць Дзень Волі

На «Плошчы Перамен» запусцілі белыя і чырвоныя балонікі.

19:34. У цэнтры Гродна збіраюцца людзі

На вуліцы Савецкай у Гродне пачалі збірацца людзі. Яны сядзяць на лаўках або стаяць. Заўважаны кіраўнік гродзенскага АМАПа Віктар Краўцэвіч. Ён апрануты ў цывільнае, паведамляе @belsat.

18.52. На праспекце Незалежнасці пачаліся затрыманні
Затрымліваюць людзей у раёне цырка, ЦУМа, Акадэміі навук.

18.47. У неба над Мінскам запусцілі нацыянальны сцяг



18.46. У цэнтры Мінска кіроўцы спыняюцца і сігналяць

У раёне Акадэміі навук перакрылі праезд.


Аўтамабілісты гудзяць у цэнтры горада: на вуліцы Леніна, у раёне скрыжавання з праспектам Незалежнасці, у раёне Нямігі.





18.33. На будынку КДБ часткова закрылі жалюзі

На будынку КДБ часткова закрылі жалюзі на першым паверсе, якія ўсталявалі акурат перад Днём Волі.


18.30. У горадзе шмат аўтазакаў і аўтобусаў сілавікоў

Плошча Мяснікова ў Мінску. Гэта толькі частка тэхнікі, якая бачная​:

Аўтобусы сілавікоў на вуліцы Валадарскага.


18:27. На Кастрычніцкай плошчы Мінску збіраюцца людзі

На Кастрычніцкай плошчы паціху збіраюцца людзі.

18:26 Мінчукі выпускаюць з дамоў белыя і чырвоныя балонікі




18.24. У мінскім ЦУМе затрымалі хлопца

 

18:23. Стэла амаль вольная, але за стэлай стаяць грузавікі з вайскоўцамі 

18:22. У Мінску затрымалі ўжо больш за 20 чалавек

Валанцёры @spiski_okrestina на 18.00 сабралі прозвішчы ўжо 21 затрыманага сёння ў Мінску. Спіс тут.

18:20. Ля Акадэміі навук — сілавікі і аўтазакі

 

д


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: