Беларусы — чэмпіёны па спажыванні бульбы ў СНД

Беларусь займае 1-е месца ў краінах СНД па спажыванні бульбы на душу насельніцтва. Пра гэта журналістам распавяла намеснік начальніка аддзела спажывецкага рынку МАРТ Таццяна Краснюк.


Лідары СНД

«У Беларусі ўжываюць 171 кг бульбы ў год на душу насельніцтва. Для параўнання: ва Украіне — 140 кг, у Расіі — 113 кг», — прывяла дадзеныя Т. Краснюк.

Пры гэтым яна адзначыла, што беларусы па ўжыванні бульбы перавышаюць рацыянальную норму, вызначаную Міністэрствам аховы здароўя краіны, — 129,1 кг у год.

«Па ўжыванні фруктовай і пладова-ягаднай прадукцыі мы, наадварот, не дацягваем да нормаў», — звярнула ўвагу прадстаўнік міністэрства. «У Беларусі іх спажыванне складае 90 кг на душу насельніцтва пры норме 98 кг», — дадала Т.Краснюк.

Лідары ЕС

Цікава, што ў ЕС чэмпіёнам па паяданні бульбы з’яўляюцца ірландцы, якія з’ядаюць у сярэднім па 145 кг бульбы ў год. Таксама лідзіруючыя пазіцыі ў справе паглынання бульбы займаюць жыхары Польшчы і краін Балтыі. Там за год адзін чалавек у сярэднім з’ядае больш за 130 кг бульбы, між тым як у Германіі — толькі каля 75 кг, г.зн. амаль у два разы менш.

Паводле interfax.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-09-06 12:39:46
У далёкіх ліхіх 90-х займаўся тэмай бульба і яе перапрацоўка. Мо ў 1996 прачытаў работу навукоўцаў нашага вядомага інстытута бульбы, дзе сказана, што мы перарабляем толькі 7(сем)% бульбы, якая вывезена з поля. Гэта было падставай для майго занятку ў тэме распрацоўкі праекта ДРАНІКІ, па якому было некалькі адабрамсаў-пастаноў Ураду і некалькі паручэнняў Адміністрацыі прэзідэнта РБ. Пару баяк з таго часу:

- Званю кіраўніцы ў Адміністрацыю, каб дамовіцца аб сустрэчы. Злучылі з рускім салдафонам: "Какие 7%?! Да мы весь Северный флот РФ кормим белорусским картофелем!" - "Мабыць беларускімі мяхамі беларускай бульбы возіць і загружае ў падлодкі Севфлота РФ гэты салдафон," - падумаў я.

- Ехаў з партнёрам з Мінску ў Парыж на сваёй машыне. Ў Бельгіі заблудзіліся і сталі блукаць па мясцовых дарожках. У нейкім невялічкім гарадке спыніліся ля піўнога бара, каб спытаць як ехаць далей. Зайшлі і спыталі, але там-сям ў гарадке бачылі жанчын, якія прадаюць бульбу-фры ў пакеціках, як у нас семачкі.

Каментаваць