Беларусы дамагаюцца забароны дзіцячай ваеннай формы

Створана інтэрнэт-петыцыя за забарону апранаць дзяцей у ваенную форму на 9 траўня.
Аўтар петыцыі лічыць, што апранаючы дзяцей у ваенную форму, людзі рамантызуюць і ўпрыгожваюць вайну. У сувязі з вялікай колькасцю дзяцей у такой форме, што прымалі ўдзел у святкаваннях 9 траўня, узнікла петыцыя з патрабаваннем забароны дзіцячай ваеннай формы.

«За апошнія, як мінімум, чатыры гады ў Беларусі расце папулярнасць апранаць дзяцей ў ваенную форму на Дзень Перамогі 9 траўня і, радзей, на Дзень незалежнасці 3 ліпеня. Некаторыя сем'і заказваюць ваенную форму для дзяцей ужо за некалькі месяцаў да 9 траўня, а ў Віцебску з'явіліся крамы пілотак, гімнасцёрак і іншай ваеннай атрыбутыкі для дзяцей і дарослых.

Але з іншага боку, мы, ніжэйпадпісаныя, лічым, што ваенная форма для дзяцей — гэта ні што іншае, як рамантызацыя і ўпрыгожвальніцтва Вялікай Айчыннай вайны — самага страшнага падзеі ў гісторыі чалавецтва, не кажучы ўжо пра гісторыю Беларусі.

Акрамя таго, ваенная форма — вопратка, якую людзі носяць у асаблівых абставінах: у арміі і на вайне. Ні адзін ваенны не будзе проста так апранаць ваенную форму. Гэта адзенне, у якой людзі адпраўляюцца на самую страшную з работ вайскоўцаў — забіваць іншых людзей, і самі пры гэтым таксама могуць быць забітыя», — гаворыцца ў петыцыі.

Аўтар кажа пра недарэчнасць дзяцей у форме і просіць прыняць меры па недапушчэнні яе выкарыстання. Прачытаць поўны тэкст і падпісаць петыцыю можна тут.

Паводле petitions.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!