«Дажа памруць — дык нашкодзяць!» Беларусы флэшмобяць у сацсетках у адказ на заявы Лукашэнкі

Паглядзелі, як карыстальнікі інтэрнэта пішуць сабе некралогі ад імя кіраўніка краіны. А часам і яму.
На гэтым тыдні Беларусь скалыхнула хваля смерцяў людзей, якія заразіліся каронавірусам. Аляксандр Лукашэнка выказаўся па кожнай ахвяры ў цынічным рэчышчы, па сутнасці абвінаваціўшы саміх памерлых у тым, што яны мелі вялікія праблемы са здароўем, пагарджалі мерамі бяспекі і таму не далі рады з хваробай. Беларусы некалькі дзён абураліся гэтымі выказваннямі, а ў суботу 4 красавіка зладзілі флэшмоб: выкладаюць у сваіх сацыяльных сетках, што яны маглі б пачуць пра сябе ад кіраўніка краіны.

«Новы Час» паглядзеў, якое, на думку людзей, было б для іх ‪#‎прашчальнаесловапрэзидзента‬.

Пісьменнік Андрэй Горват: «Што ты сядзіш адзін на адшыбе! Ты ж там істашчаў»

Паэт Алесь Плотка: «А ведзь мог если не Вайну и Мир, то хаця бы Новую Зямлю какую написать»


Паэтка Марыя Мартысевіч: «Ана хацела сьлішкам многава»



Публіцыстка і настаўніца Ганна Севярынец: «Я гэтых Севярынцаў ведаю, яны як ворагі ўсё ўрэмя. Дажа памруць - дык нашкодзяць»

Развітальныя словы да сябе апублікавалі журналісты:


Не забылі і пра папулярнае перакананне «абы не было вайны»:



Праўда, у некаторых карыстальнікаў сацсетак такі флэшмоб выклікаў жаданне прыдумаць некралог не сабе, а самому беларускаму лідару ў выпадку, калі б яго напаткала каронавірусная інфекцыя. Пры гэтым яны таксама прытрымліваюцца моўнай стылістыкі Лукашэнкі.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: