Беларусы могуць унесці прапановы па папраўках у Канстытуцыю

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі абвясціла аб пачатку збору прапаноў па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, піша Еўрарадыё.
"У Палаце прадстаўнікоў ажыццяўляецца збор прапаноў па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. У гэтай сувязі чакаем ад вас да 25 кастрычніка 2020 года прапановы па карэкціроўцы Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Сабраныя матэрыялы будуць абагульнены і прааналізаваны дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў", — такое паведамленне з'явілася на афіцыйным сайце дзяржаўнага органа.

Любы жадаючы можа накіраваць ліст па электроннай пошце. Важная дэталь, на якую звяртаюць увагу аўтары паведамлення — "накіраваныя прапановы і іншая інфармацыя не падлягаюць разгляду ў парадку, вызначаным Законам Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў". Гэта значыць, на прапанову немагчыма будзе атрымаць адказ.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: