Беларусы падпісваюць петыцыю за адтэрміноўку студэнтам ад войска

Як паведамляе Свабода, супраць законапраекту, які забараняе браць другую адтэрміноўку ад войска на час вучобы, стварылі петыцыю.
Стваральнікі петыцыі патрабуюць не прымаць законапраект, які прадугледжвае, што адтэрміноўку ад вайсковай службы будуць даваць толькі адзін раз для тых, хто вучыцца на вочнай форме адукацыі:

— сярэдняй спецыяльнай,
— прафесійна-тэхнічнай,
— першай ступені вышэйшай (бакалаўрыят).

Адтэрміноўкі не будзе для навучання ў магістратуры або аспірантуры (выключэнне – калі на навучанне накіроўваюць дзяржаўныя органы).

За першую гадзіну пад петыцыяй падпісаліся 1300 чалавек.

Калі пад петыцыяй будзе 8869 подпісаў, яе плануецца накіраваць у Палату прадстаўнікоў, якая мае разглядаць прапанаваныя змены ў заканадаўства.

Пра такія магчымыя змены (калі законапраект ухваляць) стала вядома 24 чэрвеня, пра гэта паведаміла дэпутатка Ганна Канапацкая.

Паводле svaboda.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!