Беларусы патрабуюць прыбраць з эфіру праграму расійскага прапагандыста

Петыцыя з патрабаваннем прыбраць з беларускага эфіру праграму «Вечар з Уладзімірам Салаўёвым» з'явілася на сайце change.org.
youtube.com

youtube.com

«У нацыянальным тэлеэфіры канал РТР-Беларусь рэгулярна транслюе сумніўнае шоу расійскага прапагандыста.

Шматгадзінны паток хлусні, нянавісці адрасаваны нашай суседцы Украіне. У нас добрасуседскія адносіны з Украінай, праграма Салаўёва распальвае міжнацыянальную варожасць, нарэшце, у ёй адсутнічае беларуская павестка. Дык што яна робіць у нашым эфіры? Прыбраць яе тэхнічна не складана, яна апошняя ў сетцы вяшчання. Патрэбна палітычная воля і здаровы сэнс прадстаўнікоў улады.

Падпішыце петыцыю, гэта наша салідарнасць з Украінай і непрыманне маскоўскай прапаганды. Дзякуй», — сказана ў звароце.

Петацыю, адрасаваную Міністэрству інфармацыі Беларусі, падпісалі каля сотні чалавек.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!