Беларусы патрабуюць спыніць маштабнае будаўніцтва ў Полацкім Верхнім замку

Пад петыцыяй з такім патрабаваннем збіраюцца подпісы.
Полацкі Верхні Замак і Сафійскі сабор

Полацкі Верхні Замак і Сафійскі сабор

На сайце «Зручны горад» з'явілася петыцыя з патрабаваннем абараніць Полацкі Верхні Замак і Сафійскі сабор ад наступстваў будаўніцтва, якое разгарнулася на гэтай гістарычнай тэрыторыі.

«Полацк – пачатак і сэрдца нашай дзяржавы. Адсюль пачалася гісторыя Беларусі, гісторыя беларусаў. Гэта запісана ў нашай Дэкларацыі, гэта запісана ў нашай Канстытуцыі. Сёння на гэтай галоўнай гісторыка-культурнай каштоўнасці ўсёй Беларусі распачалося маштабнае будаўніцтва комплекса вучэбна-вайсковай установы — «Кадэцкага корпуса». Забіваюцца ў гістарычны культурны слой палі пад мяркуемы спартовы комплекс. Гэта нясе прамую страту ня толькі культурным напластаванням, але і Сафійскаму сабору. Яго сцены літаральна дрыжаць!» — паведамляюць аўтары петыцыі.

Полацкі Верхні Замак – гісторыка культурная каштоўнасць, якая, адпаведна дзеючага Заканадаўства мае найвышэйшую рэспубліканскую катэгорыю і абаронена Законам, мае перспектыву стаць помнікам Міжнароднай вартасці, адпаведна патрабаванням ЮНЭСКА.

Аўтары петыцыі патрабуюць тэрмінова спыніць усе будаўнічыя працы на Полацкім Верхнім замку, стварыць дзяржаўна-гарамадскую камісію па экспертызе дадзенага праекта, правесці грамадскае абмеркаванне па рэгенерацыі і прыстасаванню Верхняга замка Полацка адпаведна яго гісторыка-культурнай значнасці для гісторыі і дзяржаўнасці краіны. Петыцыя будзе накіравана ў Адміністрацыю прэзідэнта, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Віцебскі аблвыканкам праз 8 дзён.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: