Беларусы прадаюць у інтэрнэце маскі ад каронавіруса

Медыцынскія маскі зніклі з беларускіх аптэк, затое з'явіліся на інтэрнэт-пляцоўках — «Барахолцы» і «куфар».
За апошнія два дні апублікавана больш за сотню аб'яваў, аўтары якіх прапаноўваюць маскі — ад 1 рубля да 200 рублёў за штуку. 

У апісанні да жоўтай маскі, напрыклад, сказана: «Супер ахоўная маска з двума вугальнымі фільтрамі і мембранай, клапанам на шыі. Абараняе значна больш эфектыўна, чым звычайная маска, дыхальныя шляхі і слізістыя ад пылу і мікракропляў (шляхі распаўсюджвання віруса). Звычайная маска не абараняе слізістыя».
the-village.me

the-village.me

Учора прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун заявіла, што ў панядзелак, 2 сакавіка, у аптэкі «Белфармацыі» у Мінску чакаецца паступленне каля 1 млн масак.

the-village.me

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: