Беларусы прымусілі спяваць 10 тысяч пластыкавых накрывак, каб прыцягнуць увагу да экалогіі

Конкурс сацыяльных праектаў Social Weekend прыняў удзел у флэшмобе #adelechallenge. 10 тысяч пластыкавых накрывак «праспявалі» голасам Адэль, каб прыцягнуць увагу да праблемы забруджвання планеты пластыкавым смеццем.
Нагадаем, што нядаўна ў сацсетках пачаўся флэшмоб #Adelechallenge ў падтрымку спявачкі, якая абвясціла аб сыходзе са сцэны.
На відэа Social Weekend усяго 20 кілаграмаў вечкаў ад малака, газаваных напояў і іншай пластыкавай тары. Пры гэтым кошт тоны ў эквіваленце ад 50 да 450 рублёў (у залежнасці ад завода, які будзе перапрацоўваць вечкі).

Паводле Зялёнага партала

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!