Беларусы сталі набываць больш алкаголю

За паўгода алкаголю прадалі на 3,2%, чым за такі ж пэрыяд у мінулым годзе, паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на БелаПАН.
За 6 месяцаў у Беларусі прадалі алкагольных напояў і піва на 1,8 мільярдаў рублёў. Гэта 8,6% ад усяго рознічнага гандлю ў Беларусі.

Продаж гарэлкі ў параўнанні з першым паўгоддзем мінулага году вырас на 1,1%, піва прададзена больш на 4,4%, вінаграднага віна прадалі больш на 2,7%.

Доля алкагольных напояў у агульнай колькасьці прададзенага алькаголю выглядае так:

Гарэлка – 46,9%
Піва – 21,2%
Пладовыя віна – 11,7%
Астатняе – каньяк, шампанскае ды іншыя алькагольныя напоі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: