
Фота з сайта lstr.by
А ў астатніх сферах рухаў тавараў і паслуг? Хочацца стварыць новую культуру перамяшчэння грошай, дзе яны будуць трапляць у патрэбныя рукі, — прапануе Эдуард Пальчыс. — Хто яшчэ са змагароў і нацыянальна-арыентаваных беларусаў чым займаецца? Дзе можна паесці, заняцца спортам, з’ездзіць у адпачынак і г.д.?
З каментароў да гэтага допісу можна стварыць дошку аб’яў, дзе беларускамоўныя беларусы прапаноўваюць свае паслугі — ад рамонту мабільнікаў і ноўтбукаў да аўтасервісу і вытворчасці гадзіннікаў. Беларускамоўныя і нацыянальна-арыентаваныя электрыкі і плітачнікі таксама не рэдкасць. Ёсць салоны прыгажосці, юрыдычныя паслугі, архітэктары і будаўнікі, а таксама псіхіятрычна-наркалагічная дапамога. Ёсць людзі, якія пякуць хлеб і торцікі, прадаюць яйкі з фермы і займаюцца рэпетытарствам.
— Гляджу, уся краіна ў спісе, — жартуюць людзі ў каментарах.
— У планах — скласці спіс, якой працай займаюцца родныя затрыманных па „справе патрыётаў”, — падзялілася Ганна Дундукова. Таксама высветілася, што існуе база кантактаў, дзе беларускамоўныя людзі могуць знайсці або прапанаваць працу, тавар ці паслугі.