Беларусы стварылі дадатак, у якім можна віртуальна прымерыць красоўкі

Беларускі стартап Wannaby, які працуе ў галіне дапоўненай рэальнасці, выпусціў бэта-версію дадатка, які дазваляе віртуальна прымерыць красоўкі.
Дадатак пад iOS, які атрымаў назву Wanna Kicks, выкарыстоўвае тэхналогію дапоўненай рэальнасці, каб можна было «прымерыць» розныя пары красовак. Вы проста выбіраеце пару са спісу 3D-мадэляў, наводзіце камеру на ногі — і цяпер вы амаль што носіце выбраны вамі абутак.

Эфект імгненны і добра працуе ў руху, пры павароце ног або змене вугла камеры. Можна нават паспрабаваць хадзіць, і дадатак «пойдзе» па вашых слядах.

У каталогу мноства мадэляў ад розных брэндаў — ёсць нават знакамітыя лідскія кеды!

Кампанія Wannaby лічыць, што яе тэхналогія можа дапамагчы як пакупнікам, так і прадаўцам. Ідэя простая: чым лепш у вас будзе ўяўленне пра тое, як будуць выглядаць красоўкі, тым вышэй верагоднасць таго, што вы здзейсніце правільную пакупку, і тым менш верагоднасць вяртання тавару.

«Наша місія ў тым, каб пераадолець бар'еры пакупак у інтэрнэце», — кажа генеральны дырэктар Wannaby Сяргей Архангельскі. «Мы лічым, што прымерка з дапамогай дапоўненай рэальнасці дапаможа кліентам рабіць пакупкі ў інтэрнэце і сатрэ розніцу паміж анлайн-пакупкамі і пакупкамі ў краме. Мы бачым дзве асноўныя праблемы на абутковым рынку. Анлайн-канверсіі даволі нізкія, а даходнасць даволі высокая ў параўнанні з традыцыйнымі пакупкамі. Магчымасць прымерыць красоўкі з дапамогай тэлефона перад пакупкай у інтэрнэце павінна змяніць канверсію, уцягванне і вяртанне тавару.

Мы стварылі Wanna Kicks для пакалення Z і міленіялаў, якія зацікаўлены ў куплі красовак і хочуць ведаць, падыдуць яны да іх стылю ці не. Супольнасці AR і AI (дапоўненай рэальнасці і штучнага інтэлекту) таксама спадабаецца наш запуск — мы выканалі сапраўды складаную задачу ў галіне камп'ютарнага зроку і візуалізацыі».

the-village.me


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!