Беларусы стварылі сайт, прысвечаны Курапатам

Сайт даступны на 59 мовах.
Запрацаваў сайт, прысвечаны мемарыялу Курапаты — kuropaty.space. Яго стварэнне прысвечана гадавіне Курапацкай варты. Пра сайт паведаміў на старонцы ў Фэйсбуку яго аўтар Павел Кузаўка.

Сайт утрымлівае інфармацыю аб народным мемарыяле, фота і відэа-галерэю, а таксама сведчанні людзей, якія абаранялі і працягваюць абараняць КУрапаты. Сайт таксама вядзе адлік да пачатку штодзённай вечаровай малітвы.

Размешчаная на сайце мапа з месцам знаходжання Курапатаў дапаможа любому жадаючаму наведаць і ўшанаваць мемарыял — такая навігацыя можа быць карыснай для замежнікаў і спрыяць абароне Курапатаў праз больш шырокі распаўсюд інфармацыі. Версіі сайту даступныя на 59 мовах.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!