Беларусы ў Індэксе расізму — у тройцы еўрапейскіх лідараў

Паводле даследавання навукоўцаў Гарвардскага універсітэта, да людзей з цёмным колерам скуры беларусы ставяцца далёка не лепшым чынам.
Больш за тое, як высветлілася ў ходзе тэстаў, якія праводзяцца на спецыяльна створаным для гэтай мэты рэсурсе Project Implicit, па расізме мы — у тройцы лідараў усёй Еўропы.

«Індэкс расізму» ў Беларусі, як паказалі тэсты, прапанаваныя грамадзянам розных краін, складае 0,435. А абсалютнымі лідарамі ў Еўропе па дадзеным паказчыку апынуліся жыхары Чэхіі з паказчыкам 0,447. На другім месцы — нашы суседзі літоўцы з лічбай 0,444. Такім чынам, у рэйтынгу еўрапейскіх расістаў беларусы займаюць «ганаровае» трэцяе месца. Цікава, што многія нашы суседзі, напрыклад, жыхары Украіны (0,429), Польшчы (0,388) і Латвіі (0,377) ставяцца да людзей з цёмным колерам скуры нашмат больш пазітыўна.

Сам тэст, прапанаваны навукоўцамі Гарвардскага ўніверсітэта на рэсурсе Project Implicit, пабудаваны не столькі на сацыялогіі, колькі на псіхалогіі: пры ацэнцы стаўлення да прадстаўнікоў розных рас не толькі задаюцца пытанні, але і даследуецца свядомасць на ўзроўні асацыяцый. Напрыклад, карыстальнікам прапануюць вызначыцца, якія пазітыўныя і негатыўныя паняцці (усмешка, эмпатыя, злосць, боль, гнеў, сяброўства і г.д.) асацыююцца ў іх з цемнаскурымі і светласкурымі людзьмі. На падставе асацыяцый карыстальнікаў з пэўных краін (іх вызначаюць па IP-адрасе) і вылічваюцца балы.

Спецыялісты адзначаюць, што рэальная сітуацыя з стаўленнем беларусаў да людзей з цёмным колерам скуры можа быць яшчэ горш, чым паказалі вынікі даследавання Project Implicit. Справа ў тым, што 372 беларускіх карыстальніка, якія прайшлі тэставанне, як мінімум — маладыя і адукаваныя людзі, якія маюць доступ да інтэрнэту і тыя, што ведаюць англійскую мову (пытанні тэсту задаюцца менавіта на ёй). Якое стаўленьне менш адукаваных і сучасных беларусаў да людзей з цёмным колерам скуры — можна толькі здагадвацца.

Паводле thinktanks.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!