Беларусы — у лідарах прэтэндэнтаў на сталы побыт у Польшчы

Так вынікае са словаў дырэктара аддзелу па справах грамадзянства і іншаземцаў управы Падляшскага ваяводства Анжэя Гаўкоўскага.
studentpol.pl

studentpol.pl

Калі на часовы від на жыхарства прэтэндэнты з Украіны і Беларусі складаюць адпаведна 50% і 40% ад агульнай колькасці, то на сталы побыт 80% заяваў паступае менавіта ад грамадзян Беларусі.

Кажа дырэктар аддзелу па справах грамадзянства і іншаземцаў управы Падляшскага ваяводства Анджэй Гаўкоўскі:
– У нашым ваяводстве найбльш часовых відаў на жыхарства атрымліваюць грамадзяне Украіны і Беларусі. Найбольш відаў на сталае жыхарства атрымліваюць грамадзяне Беларусі, наступная Украіна, пазней Расея ды іншыя краіны.

З тэрыторыі Беларусі на Падляшша прыязджаюць людзі розных нацыянальнасцяў, але пераважаюць тыя, што жылі на польска-беларускім памежжы з даўніх часоў. Гэта не толькі беларусы і палякі, але таксама і татары, гаворыць Анжэй Гаўкоўскі:
– Сувязі татары, з тэрыторыі былога Беластоцкага ваяводства ці тэрыторый былой польскай дзяржавы, вельмі часта пачынаюць навязваць з грамадзянамі Беларусі татарскага паходжання з мэтай заключэння шлюбу. Нашыя маладыя людзі шукаюць жонак таго ж веравызнання, гэтых саюзаў штораз больш.

Анджэй Гаўкоўскі таксама зазначыў, што грамадзяне і замежнікі могуць запрашаць у госці сваякоў і сяброў з Беларусі. Іншаземцы павінны мець карту сталага ці часовага побыту ды іншае.

racyja.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: