Беларусы ўшаноўваюць памяць Вітольда Ашурка шматлікімі акцыямі

У Мінску з'явілася графіці з яго цытатай
Навіна аб смерці ў шклоўскай калоніі палітвязня Вітольда Ашурка, якая з'явілася ўвечары 21 траўня, скаланула ўсё беларускае грамадства. Трэці дзень беларусы ў краіне і за мяжой ладзяць акцыі з гэтай нагоды.

У Мінску з'явілася графіці з цытатай Вітольда Ашурка.

Беларусы розных гарадоў і мястэчак выйшлі на акцыі, стварылі мемарыялы ў сваіх мясцовасцях. У тым ліку і ў Бярозаўцы, адкуль родам быў Вітольд Ашурак.






Беларусы замежжа таксама не засталіся ўбаку. Акцыі памяці прайшлі ў Кіеве, Варшаве, Львове, Брусэлі, Маскве і рыхтуюцца ў іншых гарадах.





Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: