Беларусы завалілі МАК каментарамі ў Instagram пасля непрызнання Віктара Лукашэнкі прэзідэнтам НАК

Учора Міжнародны алімпійскі камітэт не прызнаў Віктара Лукашэнку новым прэзідэнтам НАК Беларусі. Пасля гэтага ў каментары да публікацый МАК у Instagram прыйшлі сотні беларусаў. І вось што яны пісалі.

Пераважная колькасць каментатараў напісалі словы падзякі за цвёрдую пазіцыю Міжнароднага алімпійскага камітэта, заўважае tut.by. Людзі дзякавалі за падтрымку ў барацьбе за правы чалавека ў Беларусі, а таксама за тое, што МАК «стаіць плячом да пляча з беларусамі ў бітве супраць зла».

 

Некаторыя таксама адзначылі, што падобныя рашэнні яшчэ на адзін крок набліжаюць перамогу сумленнасці і справядлівасці.

 

Подпіс да малюнка (калі не змяняць, подпіс будзе выдалены аўтаматычна)

Вядомы тэлевядучы Антон Мартыненка, які летам звольніўся з тэлеканала СТБ, таксама падзякаваў МАК за пазіцыю.

 

— Дзякуй за падтрымку, Беларусь вас чуе, — напісаў Мартыненка ў допісе Міжнароднага алімпійскага камітэта.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: