Беларусы змогуць зрабіць экспрэс-тэсты на антыцелы да каронавіруса

Міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік паведаміў, што ў нашу краіну яны паступяць у бліжэйшы час.

Аб гэтым кіраўнік ведамства расказаў журналістам Агенцтва тэлевізійных навін 8 траўня. Міністр растлумачыў: спачатку экспрэс-тэсты паступяць у медустановы, а ўжо пасля іх камплектацыі зрабіць тэсты на антыцелы да коронавирусу змогуць усе жадаючыя. Акрамя гэтага, у асобных раёнах краіны Міністэрства аховы здароўя плануе пратэставаць ўсіх пацыентаў, якія былі на бальнічным з ВРВІ ў апошнія пару месяцаў.

— Экспрэс-тэсты паказваюць наяўнасць у арганізме чалавека антыцелаў. Калі ў чалавека ёсць падазрэнне, што ён перахварэў гэтай інфекцыяй ў лёгкай форме, у яго будзе магчымасць прайсці тэставанне і альбо пацвердзіць гэтыя асцярогі, альбо выключыць. На сённяшні момант мы ведаем кошт тэсту. Улічваючы працавыдаткі арганізацыі тэставання, кошт тэсту будзе складаць парадку 4,2 долара, — сказаў Уладзімір Каранік.

kp.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: