Беларусы знялі відэа ў падтрымку шматдзетнай маці Вольгі Залатар, якая знаходзіцца ў няволі

Нагадаем, што Вольга — маці пяцярых дзяцей. Супраць яе заведзеная крымінальная справа.
Беларусы знялі відэа ў падтрымку шматдзетнай маці Вольгі Залатар, якая знаходзіцца ў няволі. Яна любіць рабіць выпечку, таму грамадзяне вырашылі выпекчы розныя слодычы ў знак падтрымкі затрыманай.

38-гадовую Вольгу Залатар са Ждановічаў затрымалі 18 сакавіка, калі яна везла 10-гадовую дачку ў музычную школу. Супрацоўнікі ГУБАЗіКа развярнулі яе машыну і суправадзілі дадому. Там прайшоў ператрус, пасля якога Вольгу забралі ў ізалятар. Супраць жанчыны ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 361 Крымінальнага кодэкса («Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь») — яна з'яўляецца падазраванай.

Вольга Залатар беларускамоўная. Яна скончыла Ліцэй БДУ і факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ. Вольгу называюць «маці-гераіняй», бо ў яе пяцёра непаўналетніх дзяцей: старэйшай дачцэ 17 год, малодшаму — усяго чатыры.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: