Беларусы ЗША адзначылі Дзень Волі (фота)

Каля беларускага кансулату на Манхэтане ў Нью-Ёрку 23 сакавіка сабраліся беларусы ЗША, каб адзначыць 101-я ўгодкі БНР.

Удзельнікі акцыі выказалі салідарнасць з беларускімі незалежнымі палітыкамі, СМІ, актывістамі і простымі грамадзянамі,якія змагаюцца супраць антыдэмакратычных законаў і сістэм у Беларусі.

На мітынгу выступілі старшыня КХП БНФ Зянон Пазьняк, намеснік старшыні КХП БНФ Юрась Беленькі, грамадскі актывіст Валер Мінец, старшыня Беларуска-Амерыканскага Згуртавання “Пагоня” Віталь Зайка.

Фота з фейсбука Вадзіма Васільева

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!