«Белавія» абвесціла распродаж квіткоў на 16 жніўня

У пасажыраў будзе роўна адзін дзень, каб купіць танныя квіткі. Паляцець па нізкіх коштах можна будзе з 1 кастрычніка па 20 снежня 2018 года.
Авіякампанія «Белавія» анансавала сёння чарговы распродаж.

 Акцыя стартуе 16 жніўня, у 00.01 па мінскім часе, і завяршаецца ў 23.59 16 жніўня. Продаж толькі на сайце belavia.by, — паведамляе афіцыйны сайт «Белавія».

У паведамленні ўказана, квіткі ў абодва бакі будуць каштаваць ад 50 еўра, да іх кошту яшчэ будуць дададзеныя таксы і зборы. Дарэчы, акцыя дзейнічае толькі на прамыя і рэгулярныя рэйсы. Напрыклад, маршрут Мінск — Бейрут і Бейрут — Мінск у распродажы не ўдзельнічае.

— Перыяд падарожжа: з 1 кастрычніка па 20 снежня 2018 года, — удакладняе «Белавія».

Вось кошты на некаторыя маршруты (туды і назад), у кошт квіткоў ужо ўключаны такса і зборы. Піцер — 80,30 еўра, Львоў — 95,70, Амстэрдам — ​​117,61, Берлін — 113,96, Франкфурт — 137,92, Прага — 112,37, Тэль-Авіў — 117, Парыж — 147,80

Гэта не першы распродаж беларускага перавозчыка. Напрыклад, у канцы жніўня 2017 года «Белавія» ладзіла распродаж: у адзін бок па 30 еўра плюс таксы і зборы. Тады больш за ўсё месцаў прадалі на рэйсы ў Прагу, Амстэрдам, Тбілісі, Парыж, Рым.

Мінулай вясной авіякампанія два дні прадавала квіткі па 50 еўра плюс таксы і зборы. Спіс самых папулярных кірункаў быў падобны: Прага, Тбілісі, Амстэрдам, Парыж, Стамбул. Добра разбіралі квіткі ў Сочы, Барселону, Лондан.

Паводле news.tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: