«Белавія» адмяняе некаторыя рэйсы да восені

Авіякампанія «Белавія» адмяняе рэйсы з Мінска ў шэраг гарадоў да восені.
Авіякампанія «Белавія» адмяняе рэйсы з Мінска ў Варонеж, Казань і Ніжні Ноўгарад да 24 кастрычніка.

Таксама «Белавія» адмяняе таксама рэйсы з Мінска ў Жэневу і Ніцу да канца сезона ІАТА лета-2020. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйнай старонцы ў Facebook нацыянальнага авіяперавозчыка.

Рэйсы ў Жэневу адмяняюцца з 18 траўня, у Ніцу — з 10-га. Пакуль палёты будуць спыненыя па 24 кастрычніка 2020 года.
Каб вярнуць грошы за квіткі, неабходна звяртацца па месцы іх набыцця. Калі ж білет быў набыты на сайце, то трэба прытрымлівацца інструкцый, апублікаваных на сайце Belavia.by.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: