«Белавія» прыпыняе палёты яшчэ ў некалькі краін

У сувязі з прыпыненнем міжнародных авіяцыйных перавозак у шэрагу краін з-за сітуацыі з каронавірусам авіякампанія «Белавія» прыпыняе выкананне палётаў у аэрапорты Украіны, Польшчы і Кіпра.
twitter.com

twitter.com

Пра гэта паведамляе прэс-служба кампаніі.

У Кіеў, Львоў, Харкаў і Адэсу палёты прыпыненыя з 17 па 31 сакавіка. У Ларнаку — з 15 па 30 сакавіка, у Варшаву — з 15 па 27 сакавіка.

У кампаніі адзначылі, што вяртанне сродкаў або змяненне даты вылету на адмененыя рэйсы можна будзе зрабіць да 31 снежня 2020 года.

«Звярнуцца ў службу падтрымкі авіякампаніі па гэтым пытанні можна будзе ў любы час да канца 2020 года, не трэба рабіць гэта цяпер, усе дадзеныя вашага білета захаваны ў нас у сістэме, таму да нас можна звярнуцца і пасля меркаванай даты палёту, назваўшы нумар вашага білета. У вас ёсць некалькі месяцаў, каб абдумаць, калі вы хочаце ляцець па дадзеным білеце ў наступны раз», — гаворыцца ў паведамленні «Белавія».

Нагадаем, напярэдадні нацыянальны авіяперавозчык паведаміў аб адмене рэйсаў у больш чым 20 краін.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: