«Белавія»: у аэрапорце і ў палёце маскі абавязковыя!

У сувязі з сітуацыяй з каронавірусам у свеце "Белавія" ўвяла дадатковыя меры па абароне пасажыраў і прадухіленні небяспекі заражэння вірусам у аэрапорце і падчас палёту, гаворыцца ў паведамленні авіякампаніі.

З 11 траўня ўсе пасажыры ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск" павінны пастаянна быць у ахоўных масках падчас рэгістрацыі, пры праходжанні надгляду на бяспеку, у аўтобусах або на тэлетрапе, а таксама на борце паветранага судна на працягу ўсяго часу палёту.
Адзначаецца, што пасажырам неабходна мець свае маскі. Пры гэтым у каментарах да паведамлення ад імя "Белавіі" звяртаецца ўвага, што маскі можна набыць у шапіках на тэрыторыі аэрапорта і ў магазінах Duty Free.
 
Пасажыры, якія не выконваюць названае патрабаванне, не дапускаюцца да пасадцы і адхіляюцца ад палёту.

Новае  правіла атрымала неадназначную рэакцыю. Напрыклад, карыстальнікі фэйсбука адзначаюць, што ў паведамленні не гаворыцца, якім чынам пасажыры мусяць праходзіць у масках пашпартны кантроль ці ўжываць ежу і напоі на борце самалёта, кошт якіх уключаны ў кошт квітка.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: