Белавія змяняе нормы правозу багажу

Авіякампанія Белавія з канца кастрычніка 2017 год змяняе нормы правозу багажу і пераходзіць з вагавага спосабу (лімітаванне вагі багажа) на колькаснай (лімітаванне адзінкі правазімага багажа).

Пра гэта паведамляе msq.by. Пасажыр з квітком у эканамічны клас, як і раней, зможа ўзяць на борт Белавія адно месца ручной паклажы і здаць адно месца ў багаж. Адрозненне будзе толькі ў вазе, памеры і кошту за перавышэнне гэтых нормаў.

Пасажыры эканамічнага класа змогуць узяць з сабой у палёт адно месца багажу вагай не больш за 23 кілаграма. Для бізнес-класа прадугледжаны два месцы багажу, але з вагой 32 кг.

 Багаж   Было   Будзе 
 Пасажыры «бізнес»-класа   30 кг  2 месца да 32 кг кожнае
Пасажыры «эканом»-класа   20 кг 1 месца да 23 кг 
Ручная паклажа    
Пасажыры «бізнес»-класа   12 кг 12 кг 
Пасажыры «эканом»-класа   8 кг  8 кг 
 Перавышэнне нормаў    
За вагу ад 1.40 да 15 еўра ў залежнасці ад кірунку  50 еўра за факт перавышэння
 За месца  -  50 еўра 


Пры перавышэнні нормы спаганяецца аплата 50 еўра па вазе і 50 еўра па колькасці месц. У выінку перавышэнне абыйдзецца ў 100 еўра, бо плата за вагу і месца сумуецца.
 

Таксама зменяцца нормы правоза ручной паклажы. Пасажыры эканомкласа змогуцб узяць адзін чамадан або сумку вагой не больш за 8 кг. Габарыты аднаго месца не больш 50х40х20 см або ў суме трох вымярэнняў не больш за 115 см.

Пасажыры бізнес-класа і ўладальнікі карт Белавія Лідар Silver и Gold змогуць узяць з сабой на борт ручной паклажы на 12 кілаграм.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!