Белдзяржуніверсітэт патрапіў у рэйтынг лепшых універсітэтаў Еўразіі

Беларускі дзяржаўны універсітэт (БДУ) заняў 44-е месца ў спісе 74-х ВНУ Еўразіі.

Першае месца ў рэйтынгу, упершыню складзеным брытанскім выданнем Times Higher Education, заняў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Ламаносава.

Другое і трэцяе месца рэйтынгу таксама займаюць расійскія адукацыйныя ўстановы — Маскоўскі фізіка-тэхнічны інстытут (МФТІ) і Томскі політэхнічны ўніверсітэт (ТПУ). На чацвёртым радку — іранскі Тэхналагічны універсітэт ім. Нашырвані (горад Бабол). Пятую і шостую пазіцыі займаюць турэцкія ВНУ — Універсітэт Коч і Універсітэт Сабанджы (Стамбул).

У спіс увайшлі вышэйшыя навучальныя ўстановы толькі шасці краін: Расіі (27 ВНУ), Турцыі (22), Ірана (18), Украіны (пяць), Грузіі і Беларусі (па адной ВНУ).

Эксперты ацэньвалі ўзровень выкладання, якасць даследчай работы ў ВНУ (іх лік, рэпутацыю і здольнасць прыносіць даход), цытаванасць, як арганізавана міжнароднае ўзаемадзеянне і іншыя фактары.

У новым рэйтынгу сусветных універсітэтаў QS World University Rankings-2019 (рэйтынгу ўніверсітэтаў, якія па разліках складальнікаў будуць лепшымі ВНУ свету ў 2019 годзе) Белдзяржуніверсітэт займае 354 радок, хоць год назад займаў 334-ы.

Паводле thinktanks.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-09-02 20:10:01
Я ніколі не думаў паступаць у БДУ. Некалі вучылка ў 11 мінскай школе сказала класу: "Такія як Старкоў павінны вучыцца ў матэматычнай школе ў Сібірскім аддзяленні АН СССР." - "Някепска" - падумаў я - "Дый дзед мой (тата таты) жыве непадалёку ад Навасібірска." Але пасля 8 класу тата пад'вёў мяне да прахадной МАЗа і сказаў: "Або сюды пойдзеш, або ў тэхнікум насупраць." Я быў старэйшы з яго (на той момант) чатырох дзяцей, і бацькі чакалі пятае дзіцё - маю малодшую сястру. Не жадаў паступаць у МАМТ, але паступіў. Ўсё жыццё быў пакрыўджаны на тату за тое, што з-за яго я не апынуўся ў школе ў Сібіры побач з дзедам. Але сёння размею, што ён на той момант і ўвогуле меў рацыю. Я скончыў тэхнікум і БПІ. Вось мой камент, які вісіць на фб старонцы Беларускага Нацыянальнага Тэхнічнага Ўніверсітэта:
За шэсць вячэрніх лят навучэння вывучыў Дэталі машын (канспекты і кнігу напамяць) ды Навуковы камунізм перад дзярж экзаменам. Гэтага хапіла, каб стаць інжынерам і крыху разбірацца ў палітыцы. Дзякуй БПІ.