Белгазпрамбанк заблакаваў MolaMola

Магчымасць рабіць грашовыя пераводы аўтарам кампаній на платформе MolaMola заблакавана з боку банка. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйнай заяве ад імя MolaMola ў фэйсбуку.
 Фота: MolaMola

 Фота: MolaMola

Праблемы з плацяжамі аўтарам кампаній пачаліся ў 19.10 11 чэрвеня. Магчымасць ажыццяўляць аперацыі заблакаваная з боку банка. Як адзначаюць у MolaMola, рашэнне аб блакіроўцы прынята кіраўніцтвам банка.

— На жаль, пацвердзілася тое, пра што я выказаў здагадку адразу. Крок цалкам чаканы. Дзіўна, але, мабыць, дзяржава баіцца нават такога прыкладу салідарнасці беларусаў, калі за лічаныя гадзіны збіраюцца патрэбныя сумы для тых, каму патрэбная дапамога. Мы будзем працягваць працаваць над праблемай. Дрэнна, што нават калі іншы банк гатовы падтрымаць праект, на тэхнічныя дапрацоўкі з боку банка звычайна трэба ад 1 да 6 месяцаў. Калі ёсць банк, які гатовы падтрымаць пляцоўку і максімальна аператыўна інтэгравацца з MolaMola, будзем рады пагутарыць, — распавёў TUT.BY адзін з сузаснавальнікаў платформы Антон Матолька.

Матолька падкрэсліў: так як магчымасць пераводу плацяжоў на платформе недаступная, стваральнікі кампаній па зборы сродкаў могуць паказаць на старонцы апісання ўжо існуючых і новых кампаній любыя іншыя магчымасці пераводу грошай: разліковыя рахункі, нумар карткі.

— Мы гэтага не забаранялі першапачаткова, наша галоўная задача — дапамога людзям. Мы заўсёды разумелі тую самую сацадказнасць гэтай пляцоўкі, — сказаў Антон Матолька.

Фандрайзінгавая  платформа MolaMola працуе з 27 сакавіка 2019 года. Пляцоўка запушчана з дапамогай краўдфандынгавай платформы Ulej.by, чыім фінансава-тэхналагічным партнёрам з'яўляецца Белгазпрамбанк. Эдуард Бабарыка — заснавальнік Ulej.by, сын экс-старшыні праўлення Белгазпрамбанка Віктара Бабарыкі.

Эдуард Бабарыка, фота MolaMola

Эдуард Бабарыка, фота MolaMola

Сярод больш за 1 530 кампаній, размешчаных на пляцоўцы, — збор сродкаў на аплату штрафаў актывістам і журналістам (сярод іх і журналістка НЧ Дзіяна Серадзюк), дапамога гуманітарнаму маршруту «Беларусь – АТО», збор грошай на выкуп «Крыжа мужнасьці» Булак-Балаховіча, на пілотны эпізод беларускамоўнага мультфільма, на рэстаўрацыю магілы бацькі Янкі Купалы, на патрэбы дамоў-інтэрнатаў для людзей з інваліднасцю і шмат іншых. На платформе збіралі грошы на сродкі індывідуальнай абароны для бяздомных падчас эпідэміі каронавірусу, а таксама на сродкі абароны для медыкаў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: