«Белсаюздрук» адмовіўся прадаваць «Нашу гісторыю», «Дуду» і «Асцярожна, дзеці!»

«Белсаюздрук» не плануе далей прадаваць часопісы «Нашай Нівы» — «Нашу гісторыю», а таксама дзіцячыя выданні «Дуду» і «Асцярожна, дзеці!».

У шапіках «Белсаюздруку» адмовіліся прадаваць часопіс «Наша гісторыя», а таксама дзіцячыя выданні «Дуду» і «Асцярожна, дзеці!». «Белсаюздрук» спыніў дамову на продаж часопісаў у аднабаковым парадку. Пра гэта паведаміў Ягор Марціновіч.

«Наша Ніва» просіць пра салідарнасць — заклікае людзей 5 і 6 сакавіка прыйсці і набыць часопісы:

«Якраз учора мы атрымалі з друкарні наклад свежага нумару "Гісторыі". І ён завісае мёртвым грузам — у кіёскі яго больш не возьмуць, — адзначае Ягор Марціновіч. — Таму прашу аб салідарнасці — прыйдзіце да нас і купіце часопісы».

Прадаваць «Нашу гісторыю» будуць сёння і заўтра ў рэдакцыі «Народнай волі» па адрасе Энгельса, 34а. У пятніцу, 5 сакавіка з 14:00 да 20:00. У суботу, 6 сакавіка з 10:00 да 18:00.

На часопіс «Наша гісторыя», а таксама на дзіцячыя «Дуду» і «Асцярожна, дзеці!» яшчэ можна падпісацца. «Наша Ніва» адзначае, што ў выпадку, калі іх выкінуць і з падпіскі, ёсць планы наладзіць уласную сістэму дастаўкі. Таксама надалей плануецца гэтыя часопісы два дні на месяц прадаваць у рэдакцыі.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: