Белстат аб пераносе публікацыі даных па смяротнасці: «Без каментароў»

Менавіта такі адказ атрымала ад ведамства «Еўрарадыё».
Інфармацыя пра колькасць памерлых за 2020 год жыхароў Беларусі года павінна была з'явіцца на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта 17 траўня. Але за дзень да публікацыі тэрмін змянілі на нявызначаны: цяпер там напісана, што публікацыя будзе «па меры гатоўнасці».

Адкладзеная і публікацыя даных па міграцыі насельніцтва. Лічба па натуральным руху насельніцтва, якая ўключае смяротнасць і міграцыю, ужо апублікаваная, таму, ведаючы даныя па міграцыі, можна было б вылічыць смяротнасць. Але дзе там.

«Еўрарадыё» датэлефанавалася да начальніка Галоўнага ўпраўлення дэмаграфічнай статыстыкі і перапісу насельніцтва Белстата Таццяны Бабук, каб даведацца, што перашкодзіла апублікаваць даныя.

«Еўрарадыё»: Ці можна назваць хаця б прыкладную дату, калі лічбы па смяротнасці і міграцыі насельніцтва ў 2020 годзе будуць гатовыя?

Таццяна Бабук: Не, нічым не магу дапамагчы.

«Еўрарадыё»: Чаму публікацыя зноў адкладзеная?

Таццяна Бабук: Без каментароў.

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася на 60,6 тысячы. Гэта на 41,6 тысячы чалавек больш, чым у 2019 годзе. Аднак без новых даных даведацца, колькі з іх памерлі, а колькі пераехалі, мы ўсё яшчэ не можам.

Звычайна даныя па смяротнасці з'яўляюцца ў пачатку красавіка — раней іх можна было знайсці ў статыстычным бюлетэні «Натуральны рух насельніцтва па Рэспубліцы Беларусь». Ці трэба казаць аб тым, што ў пачатку красавіка 2021 года гэты зборнік не выйшаў?

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: