Белстат: Беларусы сталі есці меней бульбы і рыбы

Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі апублікаваў вынікі даследавання аб спажыванні асноўных прадуктаў харчавання ў І квартале 2020 году. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода
За квартал і за год не змянілася спажыванне хлеба і хлебных прадуктаў (каля 6,7 кг на чалавека на месяц), масла і маргарына (0,9 кг), яек (18 адзінак).

За год засталося нязменным ужыванне гародніны і бахчавых (6,5 кг, але ў мінулым квартале было 6,8 кг), фруктаў і ягадаў (6,3 кг, але ў мінулым квартале было 6,2 кг).

Амаль на адным узроўні застаецца спажыванне малака і малочных прадуктаў (21,9 кг, у мінулым квартале было 22,2 кг, год таму – 21,6 кг), мяса і мясных прадуктаў (6,4 кг, у мінулым квартале было 6,5 кг, год таму – 6,3 кг).

Упала спажыванне рыбы і рыбных прадуктаў (1,2 кг, а ў мінулым квартале і год таму было 1,3 кг), бульбы (4,8 кг, а ў мінулым квартале і год таму было 5 кг), вырасла – цукру (2,3 кг, а ў мінулым квартале і год таму было 2,2 кг).

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: