Белстат паказаў, як жыве ў Беларусі сярэднестатыстычны пенсіянер

Сёння, 1 кастрычніка, ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень пажылых людзей.
Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў агляд жыцця пенсіянераў у Беларусі. На аснове гэтых дадзеных мы вырашылі скласці партрэт тыповага беларуса ва ўзросце ад 60 гадоў і старэй.

На самой справе гэта пенсіянерка. Дарэчы, у нашай краіне кожны пяты беларус з'яўляецца пенсіянерам. За апошняе дзесяцігоддзе іх колькасць павялічылася на 322 тысячы чалавек.

Беларуская пенсіянерка аддае перавагу жыццю ў горадзе. Сярэдняя працягласць яе жыцця складае 79 гадоў. Яна ці сяброўкі дакладна захапляюцца спортам. Адзначым, што толькі за апошні год пенсіянераў, якія захапляюцца спортам, стала больш у два разы. Бо гэта ім падаўжае жыццё.

Сярэднестатыстычная пенсіянерка ў Беларусі ўсё яшчэ ходзіць на працу. Яна можа займацца навукай або прадаваць нерухомасць. Высокая верагоднасць, што яна выкладае ў школе, займаецца творчасцю або аднойчы знайшла сябе ў сферы забавак — і пакуль не збіраецца сыходзіць.

Дама пенсіённага ўзросту гатова звязаць сябе вузамі шлюбу з мужчынам свайго ўзросту. Дарэчы, пажылы мужчына ідзе на такі крок у два разы больш ахвотна, чым яна. Наша гераіня створыць новую сям'ю, будучы ўжо разведзенай. І ўдавой — таксама.

Беларуская пенсіянерка актыўна карыстаецца інтэрнэтам. Яна заходзіць у Сеціва кожны дзень, знаходзіць аднадумцаў на форумах, у чатах і сацсетках. У любы момант яна можа паглядзець цікавы фільм ці адшукаць патрэбную інфармацыю. Яна ўмее адпраўляць электронныя лісты і спампоўваць любімыя песні.


Паводле belnovosti.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: