Белстат распавёў, колькі беларусаў выйшлі на суботнік і скінуліся грашыма

Нягледзячы на пандэмію каронавіруса, суботнік 25 красавіка ў Беларусі ўсё ж адбыўся. На ім удалося зарабіць 9,1 мільёна рублёў, паведамляе TUT.BY са спасылкай на інфармацыю Белстата.

Ілюстратыўны здымак TUT.BY 

Удзел у суботніку прынялі 2 мільёна 273 за тысячу чалавек. Па яго выніках было пералічана 9 мільёнаў 114,1 тысячы рублёў. Гэта на 0,7% больш, чым у мінулым годзе, паведамляюць у Белстаце.

Нягледзячы на засцярогі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што, падстаў адмяняць суботнік у гэтым годзе няма. Сам беларускі кіраўнік высадзіў дрэвы на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Прыпяцкі» недалёка ад Ляскавіч.

Многія буйныя прадпрыемствы таксама вывелі сваіх работнікаў на суботнік, а таксама пералічылі грошы.

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: