Белстат: У Беларусі 2,4% работнікаў арганізацый атрымлівае заробак да 300 рублёў

У Беларусі 2,4% работнікаў арганізацый атрымлівае заробак да 300 рублёў, вынікае з дадзеных афіцыйнай статыстыкі па выніках траўня 2019 года. Пра гэта паведамляе Белапан
Гэты паказчык публікуецца два разы на год — за травень і лістапад. Ад 300,1 да 400 рублёў атрымлівае 8,1% работнікаў, ад 400,1 да 500 — 9,8%, ад 500,1 да 600 — 10,1%, ад 600,1 да 800 — 19,4%, ад 800,1 да 1.000 — 16,6%, ад 1.000,1 да 1.500 — 21,6%, ад 1.500,1 да 2.000 — 6,8%, ад 2.000,1 да 3.000 — 3,4%, ад 3.000,1 да 5.000 — 1,2%, ад 5.000,1 да 7.000 — 0,3%, ад 7.000,1 да 10.000 — 0,2%, звыш 10.000 — 0,1%.

Медыянны заробак за травень склаў 802,7 рубля. Для параўнання: сярэдні заробак — 1.071,6 рубля. Медыянная заработная плата — памер заработнай платы, які знаходзіцца ў цэнтры шэрагу размеркавання колькасці работнікаў па памерах налічанай заработнай платы і які дзеліць яго на дзве роўныя часткі — з заработнай платай ніжэйшай і вышэйшай за медыянную.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: