БелТА і «Советская Белоруссия»: Курапаты павінны стаць агульнанацыянальным мемарыялам

Урочышча Курапаты павінна стаць агульнанацыянальным мемарыялам смутку і памяці. 


Такая ідэя абмяркоўвалася сёння ў Мінску ў час тэматычнага круглага стала, арганізаванага газетай «СБ. Беларусь сегодня», перадае БЕЛТА.

Так, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка падкрэсліў: «Гэта месца, якое заслугоўвае ўшанавання». Яго ідэю падтрымалі і развілі іншыя ўдзельнікі круглага стала. У Курапаты, на іх думку, маглі б прыязджаць людзі, чые сям'і так ці інакш закранулі рэпрэсіі 20-50-х гадоў мінулага стагоддзя, каб пакланіцца памяці родных і блізкіх. Прапаноўвалася таксама ўсталяваць у Курапатах знак або капліцу, абвясціўшы творчы конкурс па яго стварэнні, напрыклад, сярод моладзі.

Галоўны рэдактар газеты «СБ. Беларусь сегодня» Павел Якубовіч адзначыў, што Курапаты павінны стаць «месцам народнага смутку і высакароднай памяці». А ці стане ўрочышча мемарыялам — пакажа грамадская дыскусія. Эксперты лічаць, што з гэтай тэмы трэба зняць штучную палітызаванасць. Курапаты павінны стаць месцам яднання — незалежна ад палітычных поглядаў, рэлігійных поглядаў, перакананыя яны.

Падчас круглага стала, у якім узялі ўдзел навукоўцы, грамадскія дзеячы, дзяржаўныя служачыя, абмяркоўваліся статус Курапатаў, значэнне гэтага месца ў грамадскім жыцці, урокі, якія варта вынесці з трагічнага мінулага.

nn.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!