«Белыя халаты» паведамілі пра затрыманне чарговага лекара — хірурга-стаматолага Станіслава Сапуна

Гэта ўжо трэці медык, які сёння апынуўся ў няволі. Раней паведамлялася пра затрыманне неўролага Аляксандра Цялега і сківічнага хірурга Андрэя Любецкага.
Лекар Станіслаў Сапун працуе ў прыватных стаматалагічных клініках «Красавік» і «Доктар Смайл», пішуць «Белыя халаты». Паводле інфармацыі тэлеграм-канала, сёння доктар выйшаў на вуліцу з дзіцём і праз пару хвілін вярнуўся дадому ў суправаджэнні невядомых у грамадзянскім адзенні. Ён перадаў дзіця жонцы і быў вывезены.

Пазней высветлілася, што Станіслаў Сапун знаходзіцца Акрэсціна. У чым падазраюць лекара, пакуль невядома.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: