Без прыбіральні і Wi-Fi: «разумны прыпынак» у Гомелі разгубіў функцыі

Інтэрактыўны прыпынак з'явіўся ў Гомелі напярэдадні Дня горада ў месцы засяроджвання папулярных гарадскіх маршрутаў — каля фабрыкі «8 Сакавіка».


На адкрыцці прысутнічалі прадстаўнікі мясцовых уладаў, якія разрэзалі сімвалічную чырвоную стужку. Распрацоўшчык праекта — беларуская кампанія «АйТиПромСтрой». Упершыню праект быў паказаны ў красавіку бягучага года на выставе «ТІБО-2016» у Мінску.  Прэзентуючы яго, стваральнікі запэўнілі, што «разумны прыпынак» — гэта чыста беларускі прадукт.

«Разумны прыпынак» абсталяваны плацёжным тэрміналам, корпус зроблены на «Белкамунмашы», маніторы — вытворчасці віцебскага прадпрыемства «Канструктарскае бюро «Дысплей». IT-начынне таксама айчыннае: уключае ўбудаваны плацежны тэрмінал, «антывандальнае» інфармацыйныя табло, маніторы для рэкламы, відэакамеры, трывожную кнопку, — распавёў на прэзентацыі кіраўнік праекта Дзмітрый Пахомаў.


У верхнюю панэль прэзентацыйнага варыянту былі ўбудаваныя свяцільнікі, якія працуюць на сонечных батарэях. У такім выглядзе прыпынак экспанаваўся і на «Белкамунмашы», дзе два тыдні таму абмяркоўвалася тэма электрабусаў, якія выйдуць на беларускія маршруты ў канцы гэтага года.

У Гомелі прадстаўлены «палегчаны варыянт»: са спецыфікацыі выкраслілі асвятленне, непатрэбную Гомелю зарадку для электробусаў, ўзмацняльнік сігналу мабільных аператараў, санітарнай кабінай павільён таксама не аснасцілі. Абяцаная зона Wi-Fi пакуль у перспектыве.


«Дадзены прыпынак вырабляўся пад канкрэтнае тэхнічнае заданне гомельскіх уладаў», — пракаментавалі знікненне многіх карысных функцый у «АйТиПромСтрое».

«Усе гэтыя навароты мяне мала цікавяць. Галоўнае, каб інфармацыя аб прыбываючым транспарце транслявалася на экраны ў час», — падзяліўся ўражаннямі гамяльчанін Дзмітрый Воранаў.


Паводле sputnik.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: