Бездапаможна — 0:6. Беларускія хакеісты буйна прайгралі расіянам і скончылі ЧС на апошнім месцы ў групе

Вышэй фінішавалі нават брытанцы, якія хакей у сваёй краіне зусім не культывуюць.

Сёння хакейная зборная Беларусі скончыла ўдзел у чэмпіянаце свету. Апошні матч каманда Міхаіла Захара праводзіла з расіянамі і саступіла з разгромным лікам 0:6, прычым пяць шайбаў з шасці прапусціла ўжо ў першым перыядзе.

Такім чынам, па выніках групавога раунда беларускія хакеісты занялі восьмае — апошняе — месца ў групе «А». Наперадзе: Расія (пад назвай АКР), Швейцарыя, Чэхія, Славакія, Швецыя, Данія і Велікабрытанія.

Нагадаем, у гэтым годзе лузэры ЧС не вылятаюць у першы дывізіён — такі «герметычны» рэгламент прынялі праз пандэмію. А аб прычынах такога фіяска беларускага хакея можна пачытаць тут.





Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: