БХД, Ганна Канапацкая і Алена Анісім накіравалі ў парламент праект закона аб ахове бел-чырвона-белага сцяга

У межах падрыхтоўкі да ўнясення на сесію Палаты прадстаўнікоў Беларуская хрысціянская дэмакратыя 18 верасня разам з дэпутатамі Ганнай Канапацкай і Аленай Анісім накіравалі Праект Закона «Аб выкарыстанні і ахове першага дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь» і абгрунтаванне да яго ў Міністэрства юстыцыі і Міністэрства ўнутраных спраў.
Разам з праектам Закона у міністэрствы былі накіраваны подпісы грамадзян у яго падтрымку, паведаміла сустаршыня БХД Вольга Кавалькова.

Дадзены Закон рэгулюе прававыя асновы выкарыстання, папулярызацыі і аховы бел-чырвона-белага сцяга, які з'яўляўся першым дзяржаўным сцяга Рэспублікі Беларусь і які мае асаблівае гістарычнае і духоўна-маральнае значэнне для нашай краіны.

Менавіта па прапанове міністэрства юстыцыі (у асобе намесніка міністра В.В. Падгрушы) дэпутаты скасавалі артыкулы 168 і 169 Канстытуцыі, якія тычыліся падрабязнага апісання савецкага Дзяржаўнага сцяга і памінання пра Дзяржаўны гімн адпаведна. Артыкул 167, у якім давалася апісанне Дзяржаўнага сцяга часоў БССР, гучаў наступным чынам: «Сімваламі Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы з’яўляюцца яе Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн. Дзяржаўныя сцяг, герб і гімн устанаўліваюцца законам». Па пытанні ўнясення гэтых зменаў і дапаўненняў у Канстытуцыю з 236 дэпутатаў, што прынялі ўдзел у галасаванні, «за» прагаласаваў 231 дэпутат, супраць — 1, устрымаліся 4 дэпутаты.

Пасля ўнясенняў зменаў і дапаўненняў ў Канстытуцыю большасцю галасоў ад агульнай колькасці дэпутатаў быў прыняты Закон «Аб дзяржаўным сцягу», які ўтрымліваў падрабязнае апісанне бел-чырвона-белага палотнішча, 214 дэпутаты прагаласавалі «за» (пры неабходным кворуме ў 174 галасы), 2 — супраць і яшчэ 4 ўстрымаліся.

Дзякуй усім за падтрымку і ўдзел у кампаніі «За бел-чырвона-белы сцяг». Мы будзем і далей праводзіць шэраг мерапрыемстваў у межах кампаніі, каб прыцягваць увагу і дзяржавы, і грамадства да гэтай тэмы. І я веру, што разам мы зможам дамагчыся шанавання нашага дзяржаўнага сімвала з боку дзяржавы і свабоднага яго выкарыстання”, — заявіла Вольга Кавалькова.


Паводле bchd.info

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-09-18 13:26:09
Калі сцяг з'явіўся, то я яго прыняў. А чаму было не прыцяць, калі адраджэнцы сказалі, што гэта спрадвечны беларускі сцяг?! Падманулі не толькі мяне, а і іншых беларусаў, у тым ліку вядомага касманаўта, які ўносіў б-ч-б сцяг у Вярхоўны Савет.

Уладзімір Кавалёнак: «...што тычыцца гэтага сьцяга, дык калі ў нас былі так бы мовіць „смутныя часы“, зьвязаныя і з выбарамі старшыні Вярхоўнага Савету, і калі адбыўся развал, я, да свайго вялікага сораму, ня ведаў, што пад гэтым чырвона-белым сьцягам у Менску сустракалі фашызм. Я думаў, што гэта сапраўды нацыянальны сьцяг і я яго ўнёс. Калі ж я потым паглядзеў гістарычныя здымкі, я неаднаразова ў прэсе і гэтак далей прабачаўся перад сваім народам за гэтую памылку. Я лічу, што цяперашні наш сьцяг сапраўды прыгожы, нацыянальны, чырвона-зялёны, з арнамэнтам».

Смутныя часы, памылка, няведанне намі тэмы...
За падман народу і прыніжэнне падманам трэба плаціць.
  • Роман
  • 2018-09-21 08:55:40
Ну, по поводу сотрудничества с фашистами, то ни кто с ними так не сотрудничал как Советы, под красным флагом. Центры подготовки немецких танкистов в Казани, лётчиков Люфтваффе в Липецке, база ВМФ под прикрытием береговой артиллерии в Мурманске из которой фашисты громили конвои союзников. Заверения в вечной дружбе и любви с целованиями взасос, совместные военные операции и военные парады. А виноват БЧБ стяг.
  • Anatol Starkou
  • 2018-09-18 13:28:10
Б-ч-б сцяг у Беларусь не вернецца ні ў якасці дзяржаўнага, ні тым больш нацыянальнага, якім ён ніколі не быў. Застанецца сцягам правалу так званага адраджэння, сцягам апазіцыі лукашызму, які змагары-адраджэнцы прывялі да ўлады, і застанецца проста сцягам, які быў у нашае гісторыі.
  • оман
  • 2018-09-21 08:57:06
А как, кстати вы относитесь к триколору и георгиевской ленте власовцев?
  • Андрэй
  • 2018-09-22 17:39:52
Власовцы, если не ошибаюсь, в регулярных частях воевали (как и итальянцы, французы и пр). А наши твари деревни жгли вместе с жителями в содружестве с северными и южными соседями.
  • Андрэй
  • 2018-09-22 17:36:57
Тэма мутная: на некаторых носьбітах гэтага сцяга ёсць рэальная кроў беларусаў. Але не зразумела адно: у ўкраінскіх заканадаўцаў галоўная тэма перайменаванне гарадоў і вуліц, а ў нас- сцяг? А ў астатнім цудоўная маркіза ....

Больш цікавага на «Новым Часе»: