БХД зладзіла талаку ў Курапатах (фота)

На выходных у Курапатах зладзілі чарговую талаку, у якой прынялі ўдзел сябры Мінскіх гарадской і абласной арганізацый Беларускай хрысціянскай дэмакратыі



Сярод удзельнікаў былі сустаршыня БХД Павел Севярынец, кіраўнік Менскай гарадской арганізацыі Дзяніс Садоўскі, яго намеснікі Галіна Каржанеўская і Пётр Папраўка, а таксама іншыя актывісты партыі.

Падчас талакі асноўная ўвага была ўдзелена афарбоўцы металічных крыжоў, чыстцы іх ад іржы, прыборцы смецця, а таксама ачыстцы лесу ад арганізаваных месцаў для шашлыкоў.


«Для нас і для ўсяго беларускага народа важна не забываць Курапаты, каб не дапусціць іх паўтарэння. Для БХД ж талака ў Курапатах ужо даўно стала традыцыйным і важным мерапрыемствам», — адзначыў Дзяніс Садоўскі.


bchd.info


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: