БХК заклікаў пракуратуру праверыць умовы ўтрымання зняволеных у Брэсце і Мінску

БХК заклікаў пракуратуры Мінска і Брэста адмяніць абмежаванні на прыём перадач для асуджаных на адміністрацыйны арышт, а таксама праверыць умовы ўтрымання зняволеных.

У заяве праваабарончай арганізацыі адзначаецца, што перадачы на Акрэсціна прымаюцца толькі раз на тыдзень, але іх у камеры фактычна не перадаюць: «Па вызваленні... пазначаным асобам аддаюць перадачы, настойліва прапануюць падпісаць дакумент пра тое, што яны атрымалі іх своечасова».

А ў Брэсце ў ізалятары часовага ўтрымання Ленінскага РАУСа перадачы для асуджаных на адміністрацыйны арышт не прымаюць з 5 ліпеня «ў сувязі з выкананнем эпідэміялагічных мерапрыемстваў па захворванні каронавіруснай інфекцыяй». У БХК падкрэсліваюць, што няма нарматыўных прававых актаў, якія б мелі такую фармулёўку ў якасці падставы для абмежавання ці забароны на перадачы. Праваабаронцы мяркуюць, што мэтай з'яўляецца нанясенне зняволенаму «маральных і фізічных пакут, што недапушчальна».

Паводле «Еўрарадыё».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: